Навигация по сайту

Топ новостей за сегодня

С 5 по 11 июня туристам предложат бесплатные экскурсии и специальные цены в отелях. Выбрать есть из ...далее...
2 июня в Мозыре стартовала XV Республиканская спартакиаде инвалидов-колясочников "Полесские игр...далее...
"Да-а-а!!!" - дружно кричали воспитанники Мозырского детского дома, когда директор Ирина Вишневская...далее...
Беларусь представила передовые технологии и инновации на нефтегазовой выставке Caspian Oil & Gas 20...далее...

Як velcom зацiкавiў школьнiкаў беларускiмi вершамi ды правеў паэтычны батл

Як velcom зацiкавiў школьнiкаў беларускiмi вершамi ды правеў паэтычны батл
Дата публикации: 03.08.2018 18:21

источник: http://marketing.by

velcom i камунікацыйная кампанія GBS пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь паставiлi задачу развіцця ў школьнікаў 7-8 класаў цікавасці да роднай мовы, літаратуры і культуры, аб'яднанне беларускай літаратуры і сучасных тэхналогій. Вынiкi праекта "Чытаем па-беларуску" ўразiлi самiх арганiзатараў - праект падтрымалi нават замежныя амбассады.
Конкурс праводзіўся ў тры этапы: індывідуальны этап, рэгіянальныя і рэспубліканскі фіналы.

Для ўдзелу ў конкурсе на кожным этапе было неабходна xытанне твораў са школьнай праграмы па беларускай літаратуры працягласцю да двух хвілін.

На кожным этапе ў склад журы ўвайшлі Уладзімір Ліпскі - беларускі пісьменнік і галоўны рэдактар дзіцячага часопіса "Вясёлка", Раіса Баравікова - беларуская пісьменніца і паэтэса, Юрый Жыгамонт - беларускі акцёр і тэлевядучы, і Маргарыта Латышкевіч - беларуская пісьменніца.

Кампанія velcom падрыхтавала каштоўныя прызы:

  • Пераможцы рэгіянальнага фіналу (5 вучняў у кожнай вобласці) атрымалі смартфоны з аперацыйнай сістэмай Android.
  • Пераможцы рэспубліканскага фіналу (5 вучняў) атрымалі смартфоны маркі Apple.

Індывідуальны этап праходзіў з 11 кастрычніка па 20 снежня 2017 года. Вучні 7-8 класаў павінны былі запісаць відэаролік, у якім яны чытаюць любы твор са школьнай праграмы па беларускай літаратуры. Далей яго неабходна было выкласці на асабістай старонцы ў сацыяльнай сетцы (VK, Facebook, Instagram) і паставіць хэштэг #чытаемзвэлком або #чытаемзvelcom, а таксама выслаць спасылку на публікацыю на афіцыйны адрас конкурсу.

Імёны лепшых канкурсантаў былі агучаны 29 снежня пасля таго, як журы прагледзелі больш за 2000 відэаролікаў. На гэтым этапе ў склад журы, акрамя пастаянных членаў журы, увайшла ініцыятыўная група студэнцкага актыву БДУ. З кожнай вобласці і горада Мінска былі абраны па 30 лепшых відэаролікаў, аўтары якіх былі запрошаны ў рэгіянальны фінал.



Рэгіянальныя фіналы праводзіліся з 15 лютага па 28 красавіка 2018 года ў кожным абласным цэнтры і ў горадзе Мінску. На пляцоўцы ўстановы адукацыі праводзіўся конкурс чытальнікаў, дзе кожны ўдзельнік выступіў ужывую перад журы. Па выніках рэгіянальных фіналаў з кожнай вобласці і горада Мінска былі адабраны па 5 лепшых чытальнікаў, якія набралі максімальную колькасць балаў. Агульная колькасць пераможцаў па выніках другога этапу - 35 вучняў. Кожны пераможца атрымаў прыз - смартфон XiaomiRedmi 5a.

Рэспубліканскі фінал прайшоў 11 траўня 2018 года ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы. На сцэне тэатра выступілі 35 пераможцаў рэгіянальных фіналаў. З гэтай колькасці журы абралі 5 лепшых чытальнікаў, якія набралі максімальную колькасць балаў. Пераможцам рэспубліканскага этапа ўручылі смартфоны iPhone 7.

Спецпраекты ў рамках конкурсу:

Першы беларускамоўны паэтычны батл «Вершус»

З лістапада ў Мінску прайшоў першы паэтычны батл «Вершус», прымеркаваны 135-годдзю Якуба Коласа і Янкі Купалы. Маладыя акцёры і паэты спаборнічалі адзін на адзін, чытаючы творы класікаў і свае ўласныя вершы. Хто пераможа ў «Вершусе» - «Каманда Коласа» або «Каманда Купалы» - вызначылі гледачы. Сам батл уключаў у сябе некалькі раўндаў: у першым сустрэліся акцёры тэатра «Жывое слова» Алеся Сівохіна і Наста Жлукценка. У другім і трэцім раўндах сышліся маладыя паэты: Кацярына Масэ супраць Маргарыты Латышкевіч, Алесь Снег супраць Мікіты Найдзёнава. Месца правядзення батла - першы паверх гандлёвага цэнтра «Galleria Minsk». За «Вершусам» можна было назіраць у прамым эфіры праз афіцыйныя акаўнты velcom ў сацыяльных сетках:

У сацыяльных сетках відэа «Вершуса» набрала больш за 10 тысяч праглядаў.

Вядучы агенцтва тэленавін у прамым эфіры далучыліся да «Вершус-Баттлы».

Замежныя паслы прачыталі вершы беларускіх класікаў

Кіраўнікі і прадстаўнікі дыпмісій замежных дзяржаў у Беларусі падтрымалі ўдзельнікаў конкурсу і далучыліся да беларускамоўнага паэтычнага флэшмоба. Прадстаўнікі пасольстваў Швецыі, Кыргызстана, Славакіі, Чэхіі, Фінляндыі, Вялікабрытаніі, Румыніі, Ізраіля, Італіі, ЗША, Рэспублікі Карэі і Украіны ў Беларусі запісалі відэа, дзе яны чытаюць творы беларускіх аўтараў у падтрымку ўдзельнікаў конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom».

Усе відэа былі размешчаны ў сетцы Інтэрнэт, а іх агульная колькасць праглядаў перавысіла 15 тысяч. Паслы прызналіся, што з задавальненнем падтрымалі праект, выказаўшы сваё паважлівае стаўленне да беларускай культуры, мовы і літаратуры.

БДУ «Challenge»

БДУ падтрымаў рэспубліканскі конкурс "Чытаем па- беларуску з velcom » і зрабіў гэта ў фармаце паэтычнага чэленджа. Студэнты факультэтаў запісвалі відэаролікі, дзе яны чытаюць творы беларускіх аўтараў, і выкладалі іх у сацыяльныя сеткі з паметкай, якому факультэту яны перадаюць эстафету. Пачалі гэты паэтычны флэшмоб студэнты-філолагі, якія запісалі на відэа урывак паэмы «Новая Зямля» Якуба Коласа. У паэтычнай эстафеце прынялі ўдзел усе факультэты БДУ, а агульная колькасць праглядаў у сацыяльных сетках склала больш за 100 тысяч.

Каманда Mlife.by таксама прыняла ўдзел у чэленджы.

Цудоўная задумка, цудоўныя вынікі:

2048 відэа было адабрана для ўдзелу у першым этапе. Больш за 700.000 праглядаў. Больш за 45 гадзін – агульная працягласць ўсіх відэаролікаў. 1564 відэа даслалі дзяўчынкі і 484 відэа даслалі хлопчыкі. Больш за 400 публікацый у СМІ; больш за 400 пастоў у сацыяльных сетках. 



-2 1.7+ 0
С этим материалом читают:
Новости из США о Беларуси

Президент США Дональд Трамп 20 апреля объявил о выдвижении кандидатуры заместителя помощника госсекретаря по делам Западной Европы и ЕС Джули Фишер на пост посла США в Беларуси. Об этом сообщает ТАСС со ссылкой на пресс-службу Белого дома.
Посмотрите, как футбольные болельщики приглашали в Мозырь Роналду и Месси
Если бы футбольным болельщикам сказали, что через пол года матчи Беларуси в прямом эфире будут смотреть вся Россия и Украина, они вряд ли поверили.
В Мозыре зарегистрирован первый случай заболевания COVID-19.
Об этом сообщил главный санитарный врач области Александра Тарасенко.
Топ креативных подарков к Новому Году
Чем удивить вторую половинку в Новый Год?
Черная пятница! Спешите! Только 21 сентября!
-3 1.3+ 1
19.09.2018 10:17
Мы рады сообщить Вам, что 21 сентября 2018 г. в склад-магазине строительных материалов "БУДНИ" ЧЕРНАЯ ПЯТНИЦА! далее...
Ламинирование Биозавивка Ботокс ресниц
-1 0.9+ -2
16.08.2018 14:01
Новая эстетическая и уходовая процедура Биозавивка Ламинирование Ботокс ресниц теперь в Мозыре! далее...
Мы в соц. сетях:
Мобильные приложения:

Расписание автобусов:
Google Play App Store

Посещаемость:

вчера визитов: -
за 30 дней визитов: -
месячная аудитория: - чел.

* по данным Яндекс.Метрики

купить рекламу

© 2014-2023, MLife - портал города Мозырь
ООО "ИстПал - Торговый Центр", УНП: 400465480

Создание сайтов в Мозыре - MLife Media