Топ новостей за сегодня
Новае жыццё "Падарожжаў дылетанта"
Самы вядомы беларускі дылетант адправіўся за мяжу, как расказаць пра Францыска Скарыну
Вядомы аматар падарожжаў па Беларусі Юрый Жыгамонт зрабіў спецыяльны выпуск праграмы «Падарожжа дылетанта», прысвечаны 500-годдзю беларускага кнігадрукавання. Дзеянне адбываецца ў Празе, дзе ў 1517 годзе выдаў першую кнігу на беларускай мове славуты Францыск Скарына. З гэтага выпуска пачынаецца новая старонка ў гісторыі знакамітай перадачы: цяпер «Падарожжа дылетанта» ствараецца пры падтрымцы velcom і будзе выходзіць на партале TUT.BY два разы на месяц.
«Падарожжа дылетанта» упершыню накіравалася за межы Беларусі, каб распавесці пра тыя мясціны, дзе калісьці жыў і працаваў беларускі першадрукар Францыск Скарына. У праграме паказаны той самы будынак, дзе, па меркаваннях навукоўцаў, выйшла у свет першая друкаваная кніга на беларускай мове, а таксама шмат іншых месцаў, звязаных з вядомым асветнікам і гуманістам. У гэтым выпуску вядучы Юрый Жыгамонт таксама звярнуў увагу на тое, як цесна пераплецены гісторыі Чэхіі і Беларусі.
««Падарожжа дылетанта» існуе ўжо большо за 15 год. За гэты час, канешне, адбылося імклівае развіццё новых тэхналогій. І мне разам з маей камандай хацелася, каб як мага больш беларусаў працягвалі глядзець перадачу і адкрывалі яе для сябе, – адзначыў Юрый Жыгамонт. – Новы фармат і рэсурс, на якім будзе выходзіць праграма, адкрывае перад ёй новыя вялікія магчамасці. Таму я вельмі ўдзячны партнерам - кампаніі velcom і парталу TUT.BY - за тое, што мы змаглі зберагчы самабытнасць «Падарожжаў дылетанта», але і разам з гэтым даць новае жыцце праграме».
Праграма «Падарожжа дылетанта» выходзіла на тэлебачанні з 2001 года. Было створана некалькі сотняў выпускаў пра мястэчкі Беларусі. У 2012 годзе аўтар і вядучы праграмы Юрый Жыгамонт быў ўзнагароджаны Міністэрствам культуры нагрудным знакам «За ўнёсак у развіццё культуры Беларусі».
««Падарожжа дылетанта» – гэта сапраўдны моцны беларускі брэнд. Дзякуючы праграме, беларусы маюць магчымасць адкрыць для сябе ўсё больш дзіўных месцаў у роднай краіне. Нашай камандзе было цікава назіраць за праектам на працягу столькіх гадоў яго існавання, і мы вельмі радыя, што цяпер можам разам развіваць яго», – распавяла галоўны рэдактар TUT.BY Марына Золатава.
Пражская серыя складаецца з двух выпускаў, першы можна было ўбачыць ужо 31 студзеня, другі – праз тыдзень, 7 лютага. Пасля паездкі ў Чэхію самы знакаміты дылетант вернецца да падарожжаў па Беларусі з новымі накірункамі і цікавымі фактамі.
«500-годдзе першай беларускай друкаванай кнігі Францыска Скарыны – гэта значная дата, якая заслугоўвае вялікай увагі. – адзначыў кіраўнік аддзела карпаратыўных камунікацый velcom Вячаслаў Смірноў. – Нацыянальная гісторыя і культура – вельмі важныя каштоўнасці для нашай кампаніі. Праграма «Падарожжа дылетанта» асабіста для мяне з’яўляецца такім скарбам, які для многіх беларусаў знаёмы з дзяцінства. Аднаўленне ў сучасным лічбавым фармаце дазволіць яшчэ больш пашырыць кола яе гледачоў і прыхільнікаў».
вчера визитов: -
за 30 дней визитов: -
месячная аудитория: - чел.
* по данным Яндекс.Метрики
© 2014-2024, MLife - портал города Мозырь
ООО "ИстПал - Торговый Центр", УНП: 400465480
Создание сайтов в Мозыре - MLife Media