Навигация по сайту
1

Топ новостей за сегодня

Беларусь представила передовые технологии и инновации на нефтегазовой выставке Caspian Oil & Gas 20...далее...

Культурніцкая прастора "Даліна Анёлаў"

Культурніцкая прастора "Даліна Анёлаў"
Дата публикации: 23.02.2018 10:53


На сённяшні дзень ужо шмат зроблена, але дапамога патрабуецца яшчэ па некалькiх пытаннях. Падрабязнасці на сайце www.talaka.org

Былы «Мозырдрэў», раней – запалкавая фабрыка «Маланка», яшчэ раней – у 18 стагоддзі – манастыр цыстэрцыянаў ці “белых манахаў”, рэдкага манаскага ордэну, які захаваўся (хоць не ў Беларусі) і дагэтуль. Муры манастыра, а таксама грунтоўныя падземныя скляпенні на амаль паўтара гектарах плошчы захаваліся таксама, праўда, схаваныя яны пад тынкоўкай ды пад тонамі пяску. Манастыр і пазнейшыя пабудовы атачаюць узгоркі, дзе месцілася ў час ранняга сярэднявечча старажытнае гарадзішча Мазыра. 

Між узгоркаў – яна. Тапанімічна – Даліна Анёлаў з аднога боку, з другога – Ценевая даліна.
Адно і другое гучыць так прыгожа, што прынялася агульная назва «Даліна».

Зрэшты, у Мазыры няма іншай Даліны, памыліцца немагчыма. Як няма ў Мазыры і зычлівай для ўсіх і кожнага арт-прасторы з кавярнямі, мастацкімі галерэямі, майстэрнямі рамеснікаў і артыстаў, канцэртнымі і танцавальнымі пляцоўкамі, кіна- і лекцыйнымі заламі, дзе вітаецца ўсё, акрамя фармалізму і фальшу. 
Мы хочам, каб такая арт-прастора з'явілася. Крок за крокам, цэгла за цэглай, пакой за пакоем – мы робім усё, на што здольныя, каб аднавіць манастыр і ўратаваць усё, што мае культурную каштоўнасць, і што можна яшчэ ўратаваць. І надаць яму статус «пад аховай». 

А вось у невыразныя, затое прасторныя будынкі савецкай эпохі мы марым усяліць дух свабоднай творчасці і запрашаем туды ўсіх, каму гэты дух блізкі. Чамусьці мы верым, што калі Даліна ажыве ўсімі сваймі пляцоўкамі і сцяжынкамі – людзям у Мазыры, Калінкавічах і наваколлі стане весялей і цікавей жыць. Бо ў хвіліну «прухі» можна будзе прымчацца ў рэпетыцыйную кропку і запісаць наваствораны рыф ці дабегчы да творчай майстэрні і накрэсліць зарыс будучага шэдэўра. Не трэба будзе ехаць па гэта за сямсот км. А ў хвіліну суму ці маркоты можна будзе сесці ля вакна ў арт-кавярні, слухаць ціхі джаз і глядзець на любімы горад, адчуваючы сябе ўтульна, свойска і ў той жа час рамантычна. 

У Літаратурнай гасцёўні Даліны першыя сустрэчы прайшлі з аншлагам. Нас аказалася шмат, і нам ёсць пра што размаўляць да поўначы і даўжэй. 

Таму Даліна паўстае крок за крокам. Мы там штодня, і каманда расце. Далучайцеся, смела прыходзьце, гэта прастора для кожнага, і мы будзем вельмі радыя вам.



Далучыцца i падтрымаць каманду неабыякавых людзей лёгка - заходзьце на сайт dalina.by  і ў групы ў сацыяльных сетках Далiна Анёлаў у Мазыры

Рэдакцыя MLife спадзяецца, што ў нашым грамадстве засталіся яшчэ людзі творчыя, гатовыя глядзець у будучыню з адкрытым сэрцам.

Мы ж будзем асвятляць усе навіны па "Далiне Анёлаў" як мага лепш, каб дапамагчы праекту.



-2 2.4+ 0
С этим материалом читают:
Реально ли пользоваться скидками в "Вандруй. Адчуй. Натхняйся" и сколько там бесплатных предложений?
С 5 по 11 июня туристам предложат бесплатные экскурсии и специальные цены в отелях. Выбрать есть из чего - в списке более 800 пунктов. Рассказываем, где найти полный перечень и какие нюансы нужно учитывать, собираясь в такой тур.
В Мозыре стартовала спартакиада инвалидов-колясочников "Полесские игры"
2 июня в Мозыре стартовала XV Республиканская спартакиаде инвалидов-колясочников "Полесские игры".
В Беларуси наградят самые благоустроенные населенные пункты по итогам 2022 года. Победитель по II категории - Мозырь
Советом Министров 18 мая принято постановление №319, согласно которому будут награждены самые благоустроенные населенные пункты по итогам 2022 года.
Оптового наркокурьера из Мозыря задержали в Гомеле
Сотрудники накроконтроля УВД Гомельского облисполкома совместно с коллегами из Мозырского РОВД задержали оптового наркокурьера, сообщили  в МВД.

Добавить комментарий

Написать новый комментарий
Оставить комментарий может только зарегистрированный пользователь.
Черная пятница! Спешите! Только 21 сентября!
-3 1.3+ 1
19.09.2018 10:17
Мы рады сообщить Вам, что 21 сентября 2018 г. в склад-магазине строительных материалов "БУДНИ" ЧЕРНАЯ ПЯТНИЦА! далее...
Ламинирование Биозавивка Ботокс ресниц
-1 0.9+ -2
16.08.2018 14:01
Новая эстетическая и уходовая процедура Биозавивка Ламинирование Ботокс ресниц теперь в Мозыре! далее...
Мы в соц. сетях:
Мобильные приложения:

Расписание автобусов:
Google Play App Store

Посещаемость:

визитов вчера: 3662
визитов за 30 дней: 114124
месячная аудитория: 47330 чел.

* по данным Яндекс.Метрики

купить рекламу

© 2014-2023, MLife - портал города Мозырь
ООО "ИстПал - Торговый Центр", УНП: 400465480

Создание сайтов в Мозыре - MLife Media