Топ новостей за сегодня
Малады мазырсі музыка Plushka прапанаваў слухачам другі альбом
Электронныя музычныя творы з Мазыра. Сціплыя, трохі згубленыя, як запрашэнне на белы танец ў напаўпустым сельскім клубе.
Як быццам цябе абудзілі раніцай у садок і выгналі ў гэты ледзяной космас...
Але на парозе ўжо чакалі знаёмыя сляды на снезе, за якімі ідзеш, як за старым сябрам, і не адчуваеш сябе адзінокім.
Гета ужо другая плытка аутара. Носіць імя Night City, але распавядае зусім не пра вялікія шумныя гарады з яркімі начнымі праспектамі, тусоўкамі і святам, якое заўжды з табой. Хутчэй гэта нарыс пра тое, як неспакойная душа бадзяецца па цёмных вуліцах, музычны тлумачальнік цьмяных начных вокнаў альбо проста спроба згубіць сваё «я» ў тым, што фізікі называюць Адзіным Полем.
Першы альбом маладога мазырскага музыкі Plushka What Do You See таксама пабачыў свет у 2016 годзе - гэта чароўная філасофская плытка, у якой прыгожая, пранікнёная музыка замяшаная на чэпкіх цытатах сусветнага кінематографа.
Plushka:
«Сябра, перад табой альбом, праслухоўванне якога дапаможа папросту сысці ад мітусні і апынуцца ў абсалютна іншым свеце , дзе спакойна і добра, дзе людзі ўсміхаюцца мінакам і цалкам сумленныя адзін з адным . У свеце, дзе душа куды важнейшая за цела, не кажучы ўжо пра матэрыяльныя выгоды і намеры.
Сваёй музыкай я імкнуся сказаць: дружа, думай пазітыўна, знайдзі сябе, бо сусвет, якім бы неабсяжным ён ні здаваўся, знаходзіцца ўнутры нас. Спыніся хаця б на імгненне і спытай сябе: "Чым я займаюся? Ці шчаслівы я? Ці не забыўся на тое, чаго хацеў у пачатку? Ці не збочыў са шляху? "
Гэта так важна - ісці сваёй дарогай і быць шчаслівым. Увесь свет толькі і чакае, калі ты раскрыеш свае абдымкі, перастанеш скардзіцца і пачнеш жыць. Свет - гэта адлюстраванне цябе! »
Азнаёмицца с цудоўнымі творамі вы зможате тут.
Курьера интернет-магазина по продаже психотропов с крупной партией задержали в Мозыре оперативники наркоконтроля Калинковичского и Мозырского РОВД, сообщили в УВД Гомельского облисполкома.
Комментарии (1)
вчера визитов: -
за 30 дней визитов: -
месячная аудитория: - чел.
* по данным Яндекс.Метрики
© 2014-2024, MLife - портал города Мозырь
ООО "ИстПал - Торговый Центр", УНП: 400465480
Создание сайтов в Мозыре - MLife Media