Топ новостей за сегодня
У новым выпуску «Падарожжаў дылетанта» гісторыя рода Горватаў і знакаміты Прудок
У гэтым выпуску гледачы даведаюцца пра незвычайную гісторыю рода і ўбачаць палац сямейства, які захаваўся яшчэ з 1855 года. Новая вандроўка таксама завяла вядучага Юрыя Жыгамонта у суседнюю вёску Прудок, дзе зараз жыве пісьменнік Андрусь Горват.
Вёска Ліпаў знаходзіцца ў Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Вучоныя лічаць, што людзі жылі ў гэтых мясцінах яшчэ 26 тысяч гадоў таму. Аднак упершыню ў хроніках Ліпаў узгадваецца ў 17 стагоддзі як уладанне Горватаў. Да 20 стагоддзя тут развівалася гісторыя славутага рода. У 1800 годзе была пабудаваная царква ў імя Вялікапакутніцы Параскевы Пятніцы, якая, на жаль, не была адноўлена. Да сёняшняга моманту ў вёсцы Ліпаў захаваўся палац Горватаў.
У «прудкоўскай» частцы «Падарожжаў дылетанта» можна пабачыць дом і казу, знаёмых многім беларусам па кнізе Андруся Горвата «Радзіва «Прудок». Выдадзены напрыканцы мінулага года, гэты твор зрабіўся бестсэлерам і лаўрэатам некалькіх літаратурных прэмій. З «Радзівам «Прудок» Андрусь Горват зараз удзельнічае ў праекце Movabox, які рэалізуе кампанія velcom у падтрымку сучаснай беларускай літаратуры.
Больш цікавых фактаў пра гэтыя мясціны – у новым выпуску. Са студзеня 2017 года праграма «Падарожжа дылетанта» ствараецца пры падтрымцы velcom і выходзіць на партале TUT.BY два разы на месяц.
вчера визитов: -
за 30 дней визитов: -
месячная аудитория: - чел.
* по данным Яндекс.Метрики
© 2014-2024, MLife - портал города Мозырь
ООО "ИстПал - Торговый Центр", УНП: 400465480
Создание сайтов в Мозыре - MLife Media